Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цэнтральныя раёны Мэксыкі пацярпелі ад урагану "Карл"


Ураган "Карл", які ўдарыў па тэрыторыі Мэксыкі, саслабеў да трапічнага шторму. У цяперашні час хуткасьць яго ветру складае 115 км у гадзіну. Пры тым, што на самым пачатку гэтая хуткасьць дасягала 185 км у гадзіну.

Ахвярамі стыхійнага бедзтва сталі два чалавекі – пажылая жанчына і двухгадовая дзяўчынка. Яны загінулі пад рэшткамі ўласнага дому. Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на штат Веракрус. У раёне стыхійнага бедзтва засталіся без дахаў дзесяткі дамоў, абарваныя лініі электраперадачаў, паваленыя дрэвы.
XS
SM
MD
LG