Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З чым ідзе на выбары Аляксандар Лукашэнка? Якія наступствы для нацыянальна-дэмакратычнага флянгу апазыцыі будзе мець адмова Аляксандра Мілінкевіча балятавацца на прэзыдэнта? “Я прыйшоў, каб вы перамаглі”, - кажа Ўладзімер Някляеў. «Вы» – гэта хто? Па гэтых пытаньнях у “Праскім акцэнце” вядуць спрэчку сябра выбарчага штабу Някляева Аляксандар Фядута, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч і аналітык Сяргей Чалы.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 19 верасьня пасьля 18-й гадзіны.

Прапануем вам некалькі фрагмэнтаў перадачы:


Сяргей Чалы
Чалы: Зьмест гэтага электаральнага цыклю – гэта зьмена эпох, зьмена пакаленьняў, сыходзяць зубры, якіх увасабляе ў тым ліку і Мілінкевіч... Маніфэст Кастусёва-Янукевіча – першая спроба сказаць нешта зьмястоўнае... Выбары заўсёды выйграюцца на пазыцыянаваньні кандыдата, а не на раздачы балёнікаў, здачы крыві, раздачы газэт і ўсяго астатняга... Я магу прапанаваць просты мэханізм контарпраграмаваньня: някляеўскі лёзунг «Я прыйшоў, каб вы перамаглі», а побач – маскоўскі тандэм. І будзе відавочна, хто такія «вы»

Аляксей Янукевіч
Янукевіч: Лукашэнка будзе маляваць нэгатыўную карціну той будучыні, якая чакае Беларусь, калі ён ня будзе пераабраны... Асноўную сілу супраціву рэжыму складаюць людзі, матываваныя нацыянальнымі каштоўнасьцямі... Звычайныя беларусы стаміліся ад максымальна неканкрэтных лёзунгаў, яны хочуць ясных, рэльефных прапановаў... Тыя, хто пазытыўна ацэньвае тое, што на сёньняшні момант робіць у дачыненьні да Беларусі, да Лукашэнкі Крэмль і яго інструмэнты, на нашу думку ўдзельнічаюць сьвядома ці несьвядома ў крамлёўскім сцэнары.

Аляксандар Фядута
Фядута: Апанэнты будуць казаць, што сапраўды ідзе вайна, але Лукашэнка зьяўляецца адным са стваральнікаў сытуацыі, якую мы маем... “Вы” ў лёзунгу Някляева – гэта тыя, хто хоча пераменаў, а ня тыя, хто толькі супраць Лукашэнкі. Дагэтуль кандыдаты ўспрымалі сябе як мэсіі, якія прызваныя выратаваць дзяржаву... Спадар Някляеў верыць, што можна перамагчы на гэтых выбарах, і я ў гэта веру... Ад свайго падыходу да Расеі Някляеў атрымае больш, чым ад заклікаў паставіць мяжу
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG