Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арыштаваны шосты падазраваны ў змове супраць папы


У Лёндане арыштаваны яшчэ адзін падазраваны ў змове з мэтай нападу на папу Бэнэдыкта ХУІ, які знаходзіцца ў Вялікай Брытаніі зь дзяржаўным візытам.

Раней падразьдзяленьне паліцыі ў барацьбе з тэрарызмам паведаміла пра арышт пецярых прыбіральшчыкаў вуліцаў, бальшыня якіх маюць алжырскае грамадзянства. Усе яны арыштаваныя паводле падазрэньня ў датычнасьці да тэрарыстычнай дзейнасьці. Паліцыя правяла ператрусы ў як найменей 10 дамах і офісах у розных раёнах Лёндану.
XS
SM
MD
LG