Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е...


...цёплае: пераменная воблачнасьць. Тэмпэратура: да +15

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Нью-Ёрку адкрываецца саміт ААН, які абмяркуе паскарэньне працэсу вырашэньня так званых Задач тысячагодзьдзя

У Вене адкрываецца штогадовая сэсія Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ)

У Гаазе генэральны пракурор Міжнароднага Трыбуналу ў справе былой Югаславіі выступіць перад журналістамі зь інфармацыя аб хадзе пошуку генэрала Раткі Младзіча.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1903 годзе прыйшла на сьвет беларуская паэтка Натальля Арсеньнева. Яе верш “Магутны Божа” уважаецца цяпер за адзін зь беларускіх гімнаў.

У 1937 годзе нарадзіўся Аляксей Каўка, беларускі гісторык і літаратуразнавец.

У 1942 годзе нарадзілася Нiна Мацяш, беларуская перакладчыца і паэтка.

У 1945 годзе ў Менску пачаў працаваць музэй Янкі Купалы.

У 1950 годзе ў ЗША пабачыў сьвет першы нумар газэты “Беларус”, якая выдаецца там і сёньня.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


20 верасьня 2001 году ў Курапатах улады пачалі рэканструкцыю Менскай кальцавой дарогі, у адказ на якую моладзевыя актывісты заснавалі намётавы лягер у абарону народнага мэмарыялу. Вахта доўжылася 28 сутак і скончылася перамогай.

У панядзелак, 20 верасьня 2010 году, а 17-й гадзіне ў Курапаты на акцыю, скліканую “Маладым Фронтам”, прыйдуць былыя абаронцы мэмарыялу, палітыкі і грамадзкія актывісты.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Ня бацюшкі – прыхаджане ігнаруюць беларускую мову ў царкве"
(http://www.svaboda.org/content/transcript/1827081.html)

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


У гушчарах, затканых імглою,
шэрым змрокам, на золку, ў зару
ахвяруем Табе мы сабою
кожны дзень, кожны час, Беларусь.

I няма ў сэрцах жаху, ні жалю,
мы адвагай змагарнай гарым:
не чужыя жануць нас удалеч,
але Ты нас вядзеш да зары.

I мы верым, яна разгарыцца,
ўстане зноў над краінаю дзень,
бо ня стане змагар, не скарыцца
прад нягодай ніколі, нідзе.

Хмараў дым над галовамі тае,
вецер дыхае мятай, быльлём.
Беларусь, Беларусь залатая,
за Цябе, за Цябе мы ідзём!
”.

Натальля Арсеньнева, ваярскі гімн “У гушчарах”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG