Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 18 – 19 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

КАРОТКІЯ ДАЖДЖЫ...


Удзень 13 – 19 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Канфэрэнцыя міжнароднай арганізацыі “Асацыяцыя хрысьціянскіх дэмакратаў Усходняй Эўропы” (18 верасьня, офіс Партыі БНФ, 15.00).

Адборачны канцэрт на фэстываль “Бардаўская восень” (18 верасьня, Менск, бар “Піўная гісторыя” (1-ы Загарадны завулак, 20, бізнэс-цэнтар “Silver Tower”, побач з станцыяй мэтро “Маладзёжная”), 18.00).

Канцэрт брытанскага сьпевака Стынга ў рамках усясьветнага туру “Symphonicity” (18 верасьня, “Менск-Арэна”, 20.00).

Прэм’ера казкі Артура Вольскага і Петруся Макаля “Марынка-Крапіўніца” (19 верасьня, Беларускі дзяржаўны тэатар лялек, 11.00 і 14.00).

Канцэрт гурту “Neuro Dubel” (19 верасьня, Менск, клюб “Графіці”, 19.00).

Парная і дзьве адзіночныя гульні матчу Кубка Дэвіса па тэнісе паміж Беларусьсю і Славаччынаю (18 – 19 верасьня, Менск, Цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе).

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


18 верасьня

У Афганістане – парлямэнцкія выбары.

Візыт генэральнага сакратара Рады Эўропы Турб’ёрна Яглянда ў ЗША.

Штогадовы ўік-энд “адчыненых дзьвярэй” у гістарычных будынках Лёндану.

Адкрыцьцё ў Мюнхэне штогадовага фэстывалю піва “Актобэрфэст-2010”.

Пачатак у турэцкай Анталіі чэмпіянату сьвету па цяжкай атлетыцы.

19 верасьня

У Швэцыі – парлямэнцкія выбары.

Пачатак у Рыме Эўрапейскага кангрэсу плянэтарнай навукі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


19 верасьня – Дзень працаўнікоў лесу.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


18 верасьня 1851 году выйшаў першы нумар адной з найбольшых газэт сьвету “Нью-Ёрк Таймз“.

18 верасьня 1991 году кіраўніком беларускага парлямэнту быў абраны Станіслаў Шушкевіч. Гэтую пасаду Шушкевіч страціў у 1994 годзе.

18 верасьня 1995 году на загад новага кіраўніцтва Беларусі самалёт-зьнішчальнік беларускіх ВПС зьбіў паветраны шар, які пралятаў над краінаю па ўзгодненым маршруце міжнароднага мірнага мерапрыемства. Экіпаж шара – 2 чалавекі – загінуў пры падзеньні. Адным з падарожнікаў быў амэрыканскі вэтэран вайны з гітлераўскай Нямеччынаю.

18 верасьня 1819 году нарадзіўся Жан Бэрнар Фуко, францускі фізык, які прыдумаў ківач, натуральна, ківач Фуко.

19 верасьня 1883 году быў заснаваны шклозавод “Нёман” у Бярозаўцы Лідзкага раёну. У тых мясьцінах людзі спрадвеку займаліся вырабам шкла і таксама спрадвеку дзейнічалі невялікія гуты.

19 верасьня 1935 году памёр расейскі тэарэтык космасу Канстанцін Цыялкоўскі. Беларускія гісторыкі зьвяртаюць увагу на ягонае паходжаньне з старога шляхецкага роду Цялкоўскіх, а таксама на тое, што Цыялкоўскага нельга лічыць вынаходнікам шматступеневай ракеты, чым ён і праславіўся, бо ўпершыню такі праект апублікаваў беларускі інжынэр і вайсковы тэхнік Казімір Семяновіч. Яшчэ ў XVII стагодзьдзі Семяновіч выдаў у Амстэрдаме кнігу “Вялікае мастацтва артылерыі”, дзе была сплянавана менавіта такая ракета.

19 верасьня 1943 году пачалася партызанская апэрацыя “Канцэрт”, калі па ўсёй тэрыторыі акупаванай немцамі Беларусі падрываліся цягнікі. “Канцэрт” распачынаў другі этап рэйкавай вайны. У часе “Канцэрту” партызаны падарвалі 90 тысяч рэек, 1000 эшалёнаў, 800 паравозаў і 72 чыгуначныя масты. Прапускная здольнасьць чыгункі зьменшылася на 40 адсоткаў.

19 верасьня 1982 году нарадзіўся “смайлік”: прафэсар унівэрсытэту Карнэгі-Мэлана з амэрыканскага Пітсбургу Скот Фалман упершыню запрапанаваў выкарыстоўваць тры разьмешчаныя запар сымбалі – двукроп’е, злучок і дужку, каб абазначыць “твар ва ўсьмешцы”.

19 верасьня 1991 году пазачарговая сэсія Вярхоўнага Савету БССР прыняла новую назву краіны – Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьвердзіла ў якасьці дзяржаўных сымбаляў герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Дзень, калі плакаў Пазьняк”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Немагчымае сёньня стане магчымым заўтра” – Канстанцін Цыялкоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG