Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пракуратура Польшчы патрабуе арышту Закаева


Пракуратура Польшча зьвярнулася ў суд з заявай пра арышт аднаго зь лідэраў чачэнскіх сэпаратыстаў Ахмеда Закаева, затрыманага сёньня раніцай польскай паліцыяй. Кіраўнік ураду Рэспублікі Ічкерыі ў выгнаньні Ахмед Закаеў прыбыў у Польшчу для ўдзелу ва Ўсясьветным чачэнскім кангрэсе.

Масква дамагаецца арышту і выдачы Закаева, цьвердзячы, што ён вінаваты ў тэрарызьме. Польскія ўлады раней паабяцалі затрымаць Закаева, але дадалі, што не зьбіраюцца выдаваць яго Расеі.
XS
SM
MD
LG