Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пачаліся перамовы Мядзьведзева і Януковіча


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў мае намер заняцца пытаньнямі спрашчэньня памежнага рэжыму паміж Расеяй і Ўкраінай. «Мы зацікаўленыя ў магчымасьці спакойна перакрочваць мяжу бяз хамства і нэрваваньня», -- сказаў Мядзьведзеў ва ўкраінскім горадзе Глухаве, дзе сёньня адбываюцца ягоныя перамовы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Кіраўнікі дзьвюх дзяржаваў прыехалі ў Глухаў у складзе міжнароднага аўтапрабегу «Санкт-Пецярбург --– Кіеў». Кожны з прэзыдэнтаў быў за рулём аўтамабіляў "Победа".

Пазьней у цьвярской рэзыдэнцыі расейскага прэзыдэнта ў Завідаве Мядзьведзеў і Януковіч абмяркуюць пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва.
XS
SM
MD
LG