Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачалася акцыя ў абарону касьцёлу сьвятога Язэпа


17 верасьня а 19-й гадзіне моладзевыя актывісты, актывісты БХД і Маладога Фронту зладзілі першы пікет у абарону касьцёла Сьвятога Язэпа на прыступках будынку.

19:10 Да касьцёлу прыйшлі і замежныя ўдзельнікі канфэрэнцыі, якую сёньня правяла БХД — парлямэнтары Літвы, Грузіі, Расеі. Выступіў сустаршыня БХД Павал Севярынец. Усе чакаюць барда Андрэя Мельнікава, які павінен тут сьпяваць. Але тэлефон яго недаступны. Побач заўважана шмат прадстаўнікоў спэцслужб у цывільным.

Мяркуецца, што пікеты моладзь будзе праводзіць штодня.

У будынку касьцёла Сьвятога Язэпа па-ранейшаму месьціцца Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва, а таксама архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі. Вайсковая камэндатура і пракуратура вызвалілі кляштарныя будынкі, і цяпер тут з размахам вядуцца будаўнічыя працы.

Усяго ў абарону касьцёла за апошнія гады сабрана больш за 30 тысяч подпісаў.

19:30 Удзельнікі акцыі прынялі зварот да старшыні Менгарвыканкаму Мікалая Ладуцькі і дырэктара прадпрыемства «Менская спадчына», якая займаецца рэстаўрацыяй старога гораду.

На наступныя акцыі было вырашана запрасіць усіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты.

Перад сабранымі выступіў бард Андрэй Мельнікаў.

Міліцыя вядзе відэаздымку і не перашкаджае ўдзельнікам акцыі.

Прамаўляе Павал Севярынец.

Сярод удзельнікаў прысутнічалі хрысьціянскія дэмакраты зь іншых краінаў.

Сьпявае Андрэй Мельнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG