Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына зьняпраўдзіла заявы Сарказі


Нямеччына не зьбіраецца высылаць сваіх цыганоў, гаворыцца ў абнародаваным сёньня паведамленьні прэсавай службы канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель. Заява прагучала ў адказ на цьверджаньні прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі аб тым, што нямецкі ўрад зьбіраецца, па прыкладзе Парыжу, выслаць цыганоў, якія жывуць у нелегальных лягерах.

Прадстаўнікі Мэркель заявілі, што канцлерка ніколі ня згадвала пра цыганскія лягеры ў Нямеччыне і ўвогуле не абмяркоўвала гэтага пытаньня з францускім кіраўніком.

Скандал вакол дэпартацыі румынскіх і баўгарскіх цыганоў з Францыі займае цэнтральнае месца на саміце лідэраў краінаў Эўраз'вязу ў Брусэлі.
XS
SM
MD
LG