Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч дбае пра ахову Цімашэнкі


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч даручыў Управе дзяржаўнай бясьпекі і іншым праваахоўчым органам неадкладна праверыць інфармацыю прэсавай службы Блёку Юліі Цімашэнкі аб пагрозах на адрас яго лідэра Юліі Цімашэнкі.

На час расьсьледаваньня прэзыдэнт даў загад у выпадку патрэбы ўзмацніць ахову Цімашэнкі.

16 верасьня прэсавая служба лідэркі апазыцыі распаўсюдзіла заяву аб ананімным званку з пагрозамі на яе адрас.
XS
SM
MD
LG