Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія геі: "Нічога невядома пра прысутнасьць Аляксеева ў Беларусі"


Мікалай Алексееў

Мікалай Алексееў

Кіраўнік праваабарончага праекту "ГейБеларусь" Сяргей Андросенка паведаміў "Свабодзе", што актывістам сэксуальнай меншасьці ў Менску нічога невядома пра прысутнасьць ў Беларусі Мікалая Аляксеева, вядомага гей-актывіста з Масквы.

"Насамрэч зь 15 верасьня, як яго затрымалі, ніхто пра яго дакладна нічога ня ведае. Нам пэўна невядома пра тое, што ён у Беларусі. Не выключаем, што зьвесткі пра тое, што ён шле sms-кі і просіць палітычнага прытулку ў Беларусі ёсьць нейкай правакацыяй", — паведаміў Сяргей Андросенка.

Паводле ранейшых зьвестак, Мікалай Аляксееў нібыта сам даслаў са свайго тэлефона паведамленьне пра тое, што знаходзіцца ў Беларусі і зьбіраецца прасіць тут палітычнага прытулку. Гэтым зьвесткам папярэднічала інфармацыя, што арганізатар гей-прайдаў у Маскве Мікалай Аляксееў 15 верасьня быў затрыманы ў аэрапорце Дамадзедава і вывезены за 600 кілямэтраў ад Масквы. На яго нібыта аказваюць уціск, каб актывіст адмовіўся ад пазоваў на ўрад Масквы ў эўрапейскі суд па правах чалавека.

У траўні ў Менску прайшоў гей-прайд, які быў жорстка разагнаны АМАПам. Сярод затрыманых за ўдзел у акцыі быў і актывіст сэксменшасьці з Расеі Мікалай Аляксееў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG