Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёў: Мілінкевіч запісаўся ў маю ініцыятыўную групу


Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў


Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ня будзе балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 19 сьнежня. Як ставіцца да гэтага кроку А.Мілінкевіча патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў? Ці аслабіць гэта дэмакратычныя сілы?


"Не аслабіць. Бо Мілінкевіч не застанецца ў баку ад выбарчай кампаніі, ён будзе прымаць удзел, хаця крыху ў іншай ролі. Але бяз працы ён не застанецца. І ў тым пагадненьні, якое мы сёньня падпісалі, запісана, што Мілінкевіч будзе прадстаўляць нас усіх на ўсіх узроўнях. Таксама ён яшчэ запісаўся ў маю ініцыятыўную групу, што таксама станоўча. Досьвед Мілінкевіча і яго вядомасьць будуць спрыяць і дапамагаць мне, як кандыдату ад Партыі БНФ. Таму я не лічу гэта слабой пазыцыяй. Можа, яшчэ наадварот зьявіцца зацікаўленасьць у жыхароў Беларусі, зьявіцца новая зацікаўленасьць і ў іншых структураў, можа, нават і ў замежных. Я думаю, што з гэтага будзе яшчэ і карысьць".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG