Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Дамаўляцца з кааліцыяй будзе прасьцей


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ня будзе балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 19 сьнежня. Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў сказаў, што папрасіў бы А.Мілінкевіча пакуль пачакаць з такім рашэньнем.

"Ня ўсё яшчэ выбрана з тых магчымасьцяў, якія спадар Мілінкевіч мог бы ўнесьці ў перадвыбарчую сытуацыю на Беларусі. Але калі ён гэта зрабіў, то казаць пра гэта позна. Калі створаны нейкі блёк, то я не лічу, што гэта нейкі нэгатыўны крок, а ён усё ж аб'яднаўчы. Дамаўляцца з кааліцыяй ужо будзе прасьцей у тым кірунку, што трэба ўсё ж нам вылучыць адзінага кандыдата. Магчыма, гэта і ёсьць тая працэдура вылучэньня адзінага, пра якую дэмсілы казалі ад пачатку.

Канечне, з гэтага кроку можна зрабіць і канфрантацыю. Можна крычаць на ўсіх скрыжаваньнях, што вось цяпер толькі мы адны правільныя, прабеларускія, праэўрапейскія, і мы разам, аб'яднаўшыся, будзем зьнішчаць прарасейскага кандыдата Някляева. Тады ўсё, што я сказаў паперадзе, рассыпаецца ў пыл і не каштуе нічога. Я не хацеў бы, каб так склалася".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG