Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк выдзяляе Беларусі $ 30 млн. на энэргазьберажэньне


Сусьветны банк выдзеліць Беларусі дадатковую пазыку памерам $ 30 млн. на рэалізацыю праектаў па энэргазберажэньні. Пра гэта паведаміў кіраўнік праектнай групы банку Пэка Салмінэн. Група прадстаўнікоў СБ знаходзіцца ў двухдзённай паездцы па рэгіёне.

Паводле словаў кіраўніка праектнай групы, усе неабходныя дакумэнты для гэтага ўжо падрыхтаваныя. Адпаведнае рашэньне павінна быць прынятае праз некалькі тыдняў на пасяджэньні рады дырэктараў Сусьветнага банку.

Рэалізацыя праектаў разьлічана на тры гады. Асноўная частка сродкаў прызначаецца для Гомельскай вобласьці і будзе выкарыстана на мерапрыемствы па энэргазьберажэньні на аб'ектах сацыяльнай сфэры. У прыватнасьці, гаворка ідзе аб мадэрнізацыі кацельняў, пра ўсталяваньне шклопакетаў, эканамічнага асьвятленьня і г.д.

Нагадаем, што ў цяперашні час у Беларусі завяршаецца рэалізацыя праектаў з выкарыстаньнем сродкаў папярэдняй пазыкі Сусьветнага банку, які склаў $ 50 млн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG