Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Беларусі будзе працаваць амбасадар Эўразьвязу


Часова павераны ў справах прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль

Часова павераны ў справах прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль

Імя кіраўніка Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі ў рангу амбасадара цяпер вырашаецца ў Брусэлі.


Падача дакумэнтаў кандыдатамі на конкурс скончылася 10 верасьня. Да яго былі дапушчаныя як супрацоўнікі Эўракамісіі і Рады Эўразьвязу, так і дыпляматы з краінаў, якія ўваходзяць у Эўразьвяз. Цяпер у Брусэлі праходзяць унутраныя працэдуры ацэнкі кандыдатаў.

Пра гэта паведамляецца ў сьвежым нумары часопіса "Эўрабюлэтэнь".

Пакуль жа Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі ачольвае Жан-Эрык Хольцапфэль. Але ён мае статус Часовага паверанага.


XS
SM
MD
LG