Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская паліцыя затрымала Ахмеда Закаева


Ахмед Закаеў пры затрыманьні
Ахмед Закаеў пры затрыманьні

Вышукванага Інтэрполам кіраўніка ўраду Рэспублікі Ічкерыі ў выгнаньні Ахмеда Закаева затрымалі сёньня раніцаю ў Варшаве.


Затрыманьне А.Закаева ў Польшчы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:53 0:00
Наўпроставы лінк

Ганаровы консул Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыі ў Польшчы Адам Бароўскі заяўляў напярэдадні, што Ахмед Закаеў ня мае намеру хавацца на польскай тэрыторыі і а 8-й гадзіне раніцы ў пятніцу добраахвотна зьявіцца ў варшаўскім акруговую пракуратуру для таго, каб высьветліць, за што яго хочуць затрымаць.

“Ахмед Закаеў лічыць Польшчу сяброўскай краінаю, ён шмат разоў наведваў Польшчу, у яго тут шмат сяброў, таму Закаеў ня хоча, каб яго арыштавалі як злачынцу”, – адзначыў Бароўскі.

Аднак дарогаю ў пракуратуру Закаева затрымалі – пра гэта паведаміў дэпутат Эўрапарлямэнту Тадэвуш Зьвефка, які быў разам з чачэнскім палітыкам.

У пятніцу Ахмед Закаеў меў намер узяць удзел у Сусьветным чачэнскім кангрэсе, які праходзіць пад Варшаваю. Напярэдадні расейскі бок запатрабаваў затрыманьня і экстрадыцыі Закаева – Масква вінаваціць яго ў тэрарызьме.

Прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што Польшча ня мае іншага выйсьця – раз Інтэрпол вышуквае Закаева, то яго мусяць затрымаць аўтаматычна.

“Аднак запэўніваю вас, што экстрадыцыйная працэдура не абавязкова завяршаецца выдачаю. Расейскі бок ня можа разьлічваць, што яе патрабаваньні будуць задаволеныя”, – падкрэсьліў Туск.

Сам Закаеў перад уваходам у будынак пракуратуры пасьпеў сказаць, што спадзяецца на справядлівы разгляд ягонай правы:

"Я ў любым выпадку не чакаю таго, што будуць парушаныя прынцыпы дэмакратыі і вяршэнства закону. Польшча – гэта вольная і дэмакратычная краіна, і калі я даведаўся, што ёсьць такая праблема, я вырашыў прыйсьці".

Паводле заканадаўства, цяпер пракуратура павінна апытаць Закаева, а потым накіраваць справу ў суд.

«Мы пакуль што пачалі знаёміцца з дакумэнтамі. Што будзем далей рабіць, сказаць не магу, пакуль ня скончым азнаямленьня з паперамі», – сказала прэсавая сакратарка пракуратуры Моніка Левандоўска.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG