Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч не ідзе на выбары

абноўлена


Лідэр "Руху за свабоду" Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах.



10.15 Мілінкевіч падкрэсьліў, што не выстаўленьне сваёй кандыдатуры ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты не азначае, што ён будзе байкатаваць выбары. Паводле Мілінкевіча, шмат чаго можна зрабіць не вылучаючы сваю кандыдатуру. Сябры Руху будуць дапамагаць найперш тым кандыдатам, якія падпісалі "Беларускі выбар", але гэта не выключае падтрымку і іншых.

"Такія выбары не маюць права існаваць", - адзначыў Мілінкевіч. "Калі няма выбару, то плошча – гэта працяг барацьбы за свабоду. Без вулічных акцый немагчыма ў аўтарытарнай краіне дамагацца свабоды, але як будзе арганізавана плошча павінна вырашацца ў Беларусі".
Калі няма выбару, то плошча – гэта працяг барацьбы за свабоду



10.10 Янукевіч, Міхалевіч, Новікаў і Мілінкевіч падпісалі пагадненьне пра ставарэньне грамадзянскай ініцыятывы "Беларускі выбар". Мілінкевіч будзе прадстаўляць "Беларускі выбар" на міжнародных узроўні.

У прэсавай канфэрэнцыі ўдзельнічаюць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кандыдат на прэзыдэнта ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітык Алесь Міхалевіч, прадстаўнік партыі "зялёных" Алег Новікаў, а таксама Аляксандар Мілінкевіч.

Аляксей Янукевіч, Рыгор Кастусёў, Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Міхалевіч і Алег Новікаў

10.05 Лідэр "Руху за свабоду" Аляксандар Мілінкевіч адмовіўся ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбараў. Галоўная прычына адмовы – улады не захацелі зьмяняць выбарчае заканадаўства, а менавіта – сыстэму падліку галасоў.

"Мы выступілі з прапановай унесьці зьмены ў закон аб выбарах. З гэтай прапановай намі былі адпраўленыя лісты ў амбасады краінаў Эўразьвязу, Рады Еўропы, АБСЭ і Эўрапарлямэнт. Таксама мы ўступілі ў перапіску з парлямэнтам. Але пасьля абвяшчэньня даты выбараў кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла, што ніякіх зьменаў не будзе. Для мяне гэта асноўная прычына не балятавацца на выбарах", - Мілінкевіч.

А.Мілінкевіч не ідзе на выбары прэзыдэнта
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:35 0:00


Прэзыдэнцкія выбары адбудуцца 19 сьнежня 2010 году


Пра свой удзел у выбарах ужо заявілі:


  • Сяргей Гайдукевіч, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі
  • Юры Глушакоў, старшыня экалягічнай партыі "Зялёныя"
  • Рыгор Кастусёў, намесьнік старшыні Партыі БНФ
  • Алесь Міхалевіч, палітык
  • Уладзімер Някляеў, кіраўнік кампаніі "Гавары праўду"
  • Яраслаў Раманчук, намесьнік кіраўніка АГП
  • Віталь Рымашэўскі, сузаснавальнік Партыі БХД
  • Андрэй Саньнікаў, каардынатар кааліцыі "Эўрапейская Беларусь"
  • Мікола Статкевіч, каардынатар "Эўрапейскай кааліцыі"
  • Валеры Фралоў, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў
  • Віктар Цярэшчанка, старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

Аляксандар Мілінкевіч


Аляксандар Мілінкевіч
Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Горадні.

Скончыў Гарадзенскі пэдінстытут і асьпірантуру Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Кандыдат фізыка-матэматычных навук.

Стажыраваўся ва ўнівэрсытэце Монпэлье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім унівэрсытэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучаньня у эўрапейскім цэнтры дасьледаваньня праблемаў бясьпекі ў Гарміш-Партэнкірхэне (ФРН, 2000).

У 1980-1984 гадох загадваў катэдрай Сэтыфскага ўнівэрсытэту (Альжыр), быў дацэнтам Гарадзенскага ўнівэрсытэту (1978-1980, 1984-2000).

Быў намесьнікам старшыні гарвыканкаму Горадні з 1990 па 1996. Заснавальнік і кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Ратуша”.

У 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата на прэзыдэнта Сямёна Домаша.

Краязнаўца, знайшоў пахаваньне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, рэстаўраваў найстаражытнейшы ў Эўропе гарадзенскі вежавы гадзіньнік.

Валодае ангельскай, францускай і польскай мовамі.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2006 году.

Старшыня руху “За свабоду”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG