Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калінкіна: “Міністэрства інфармацыі рыхтуецца да самага жорсткага сцэнару правядзеньня выбараў”


Сьвятлана Калінкіна

Сьвятлана Калінкіна

Міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі падпісаў яшчэ адно папярэджаньне газэце «Народная воля». Гэта ўжо чацьвёртае папярэджаньне выданьню цягам гэтага году.

Паводле міністра, рэдакцыя парушыла Закон аб СМІ ў артыкулах «КГБ отправил госконтроль в нокаут» і «В КГК разгорается новый коррупционный скандал», надрукаваных у жніўні. Гэтыя артыкулы газэта перадрукавала зь інтэрнэт-выданьня «Ежедневник».

Шэф-рэдактар «Народнай Волі» так пракамэнтавала дзеяньня Міністэрства інфармацыі:

«Зараз мы спрабуем высьветліць, на падставе чыёй скаргі Міністэрства інфармацыі вынесла нам гэта папярэджаньне, нават не разабраўшыся ў сытуацыі, ня даўшы нам магчымасьці даць нейкія тлумачэньні і абвяржэньні. Незразумела, чаму Міністэрства інфармацыі адразу стала на бок Камітэту дзяржаўнага кантролю.
Міністэрства павінна было дачакацца ад нас нейкіх тлумачэньняў, перш чым рабіць папярэджаньне.


Мы цяпер кансультуемся, ці мае сэнс абскарджваць, бо ўсім вядома, чый бок займаюць беларускія суды. Але тут відавочна, што гэта такая палітычная замова. Па традыцыйнай схеме Міністэрства павінна было дачакацца ад нас нейкіх тлумачэньняў, перш чым рабіць папярэджаньне, ці рабіць высновы, што мы парушылі закон аб СМІ.

Я лічу, што Міністэрства інфармацыі рыхтуецца да самага жорсткага сцэнару правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў, у тым ліку да закрыцьця ці прыпыненьня выхаду незалежных выданьняў. І каб было што гаварыць замежным назіральнікам, незалежным газэтам проста масава выносяцца папярэджаньні. Іншымі словамі, хочуць іх дабіць колькасьцю, маўляў, закон дазваляе адно-два, а ў нас будзе ажно чатыры парушэньні».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG