Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыеактыўныя адкіды будуць хаваць у 30-кілямэтровай зоне ад АЭС


У 30-кілямэтровай зоне будзе створана спэцпрадпрыемства для захаваньня радыеактыўных адкідаў.

Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі загадчык лябараторыі Аб’яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў «Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімер Скурат.

Паводле ягоных словаў, у гэта сховішча будзе накіроўвацца большая частка эксплёатацыйных адкідаў АЭС — нізкаактыўныя адкіды пасьля пяці гадоў захоўваньня на станцыі. Высокаактыўныя ж адкіды ад АЭС ня могуць быць зьмешчаныя ў прыпаверхневыя сховішчы. Таму ў Беларусі неабходна пачынаць працу па пошуку месцаў ізаляцыі высокаактыўных адкідаў.

Адпрацаванае ядзернае паліва ня будзе захоўвацца ў Беларусі, яно ў спэцыяльных кантэйнэрах будзе вяртацца ў Расею, запэўніў навукоўца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG