Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана газа ў Беларусі з 2011 году складзе 250 даляраў за тысячу кубамэтраў


Цана імпартаванага прыроднага газу для Беларусі з пачатку 2011 года складзе каля $250 за тысячу кубамэтраў у залежнасьці ад ваганьняў цаны на нафту — паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў газавай галіне.

Такім чынам у параўнаньні з чаканай сярэднегадавой цаной 2010 году ($186 за тысячу кубоў) цана імпарту газу з пачатку 2011 году для Беларусі вырасьце прыкладна на 35% ў выпадку захаваньня кантрактных умоваў і пралангацыі адмовы расейскага боку ад спагнаньня экспартнага мыта на газ пры яго пастаўках у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG