Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмед Закаеў: “Я ў Польшчы легальна”


Ахмед Закаеў

Ахмед Закаеў

Кіраўнік ураду Рэспублікі Ічкерыі ў выгнаньні Ахмед Закаеў сказаў сёньня нашаму радыё, што ён знаходзіцца ў Польшчы зь легальнай візай і не зьбіраецца хавацца ад польскіх уладаў.

Закаеў прыехаў на Сусьветны кангрэс чачэнскага народу, які адбываецца 16-18 верасьня ў горадзе Пултуск, каля 80 кілямэтраў на поўнач ад Варшавы.

Масква дамагаецца арышту і выдачы Закаева, цьвердзячы, што ён вінаваты ў тэрарызьме.

"Мы зьвярнулі ўвагу нашых польскіх партнэраў на гэтую праблему. Яны ўспрынялі наш зварот сур’ёзна", — сказаў сёньня з гэтай нагоды міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў.

Закаеў сказаў нашаму радыё, што просьбы Расеі аб выдачы яго ўжо двойчы разглядаліся судамі ў Вялікай Брытаніі і Даніі і былі адхіленыя.

"Але калі гэта неабходна і калі польскае кіраўніцтва вырашаць, што гэтыя пытаньні павінен разгледзець польскі суд, я гатовы да такога разьвіцьця падзей", — дадаў Закаеў.
XS
SM
MD
LG