Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына і Іран нарошчваюць гандаль


Турэччына зьбіраецца найбліжэйшым часам павялічыць гандлёвы зварот зь Іранам ў тры разы. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган у выступе на эканамічным форуме ў Стамбуле з удзелам бізнэсоўцаў з дзьвюх краінаў. У сваю чаргу першы віцэ-прэзыдэнт Ірану Рэза Раімі сказаў, што Тэгеран працуе зараз над скасавньнем усіх бар'ераў, якія замінаюць разьвіцьцю дзелавых кантактаў з Анкарой.

Ад 2000 году гандлёвы зварот паміж Іранам і Турэччынай павялічыўся ў 10 разоў і працягвае расьці ў той час, калі супраць Ірану прымаюцца новыя міжнародныя санкцыі за яго адмову супрацоўнічаць у сваёй ядзернай праграме.
XS
SM
MD
LG