Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыка сьвяткуе 200-годзьдзе


У сталіцы Мэхіка адбыліся ўрачыстасьці з нагоды 200-годзьдзя незалежнасьці – урачыстая цырымонія, масавая дэманстрацыя, фаервэрк. Сьвяточныя мерапрыемствы адбываюцца і ў іншых гарадах краіны. У краіне ўведзеныя падвышаныя захады бясьпекі. Толькі ў сталіцы яе забясьпечваюць 14 тысяч палітцыянтаў. Узровень злачыннасьці і гвалту, найперш зьвязаных з наркагандлем, у Мэксыцы вельмі высокі.

Незалежнасьць Мэксыкі ад Гішпаніі была абвешчаная сьвятаром Мігелем Ідальга 16 верасьня 1810 году. Пасьля гэтага краіна вяла 10-гадовую вайну за канчатковае вызваленьне.
XS
SM
MD
LG