Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крыж у гонар Качынскага перанесьлі


Сёньня раніцай у Варшаве перад прэзыдэнцкім палацам быў выдалены крыж у гонар загінулага ў авіякатастрофе прэзыдэнта Леха Качыньскага і перанесены ў капліцу ўнутры палацу. Пазьней улады зьбіраюцца яго ўсталяваць у суседнім касьцёле.

Прыхільнікі былога прэзыдэнта, якія пратэстуюць ля палаца, заяўляюць, што паставяць новы крыж. На іхнюю думку, на гэтым месцы павінен стаяць помнік. Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск, які часта спрачаўся з Качыньскім, заявіў, што перанос крыжа – “добрае рашэньне”.

Крыж быў усталяваны неўзабаве пасьля авіякатастрофы 10 красавіка, у выніку якой загінулі разам з прэзыдэнтам 95 чалавек.
XS
SM
MD
LG