Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў за нармальную Беларусь


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў

"Лукашэнка ня мае права ўдзельнічаць у выбарах". Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сёньня заяве патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

"Мы павінны спыніць дыктатуру, аднавіць вяршэнства закону, спыніць зьнішчэньне народу. Вызваліўшыся ад дыктатуры, мы адразу ж пакончым з самаізаляцыяй Беларусі, адновім добрыя стасункі з Расеяй, наладзім супрацоўніцтва з Украінай, скарыстаемся прапанаванай Эўразьвязам дапамогай для разьвіцьця краіны, задзейнічаем патэнцыял стасункаў з краінамі Балтыі і Польшчай. Перамены як ніколі блізкія", — гаворыцца ў заяве.

"Я буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб апошняя дыктатура Эўропы нарэшце абрынулася, але мне патрэбная вашая падтрымка", — адзначае А.Саньнікаў.

Ён заклікаў грамадзянаў уступаць у яго ініцыятыўную групу.

"Для таго каб удзельнічаць у выбарчай кампаніі, я вырашыў прадаць сваю кватэру. Мы павінны выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб рэалізаваць наш шанец. Зьвяртаюся да беларусаў усяго сьвету: сёньня вы можаце дапамагчы нашай радзіме, можаце наблізіць перамогу над дыктатурай. Сучасныя тэхналёгіі і сродкі камунікацыі дазваляюць вам быць актыўнымі ўдзельнікамі барацьбы за свабоду Беларусі", — гаворыцца ў заяве.

"Ужо на пачатковым этапе будуць спробы нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Ведайце, што мяне нішто ня спыніць, разам з вамі я буду змагацца да Перамогі. У нас усіх ёсьць шанец сустрэць Новы год ужо ў нармальнай краіне!"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG