Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіў Алесю Рамановічу


Алесь Рамановіч

Алесь Рамановіч

Чарговы разгляд касацыйнай скаргі актывіста руху "За свабоду" Алеся Рамановіча прайшоў у Берасьцейскім абласным судзе. Актывіст абскарджвае прысуд Пінскага суду, які вынес рашэньне пакараць яго штрафам у памеры 30 базавых велічыняў за выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі.

Гэта другі разгляд скаргі ў абласным судзе. Прычым, у адрозьненьне ад першага разгляду, цяпер вынесена рашэньне прызнаць вынесенае Пінскім судом пакараньне правамерным. Алесь Рамановіч кажа, што пройдзе ўсе судовыя інстанцыі ў краіне, а потым зьвернецца і ў міжнародныя структуры:

"Зараз я зьбіраюся падаваць скаргу ў Вярхоўны суд. Калі і вышэйшая інстанцыя не задаволіць скаргу, накірую дакумэнты ў Камітэт па правах чалавека ААН".

Алесь Рамановіч прызнаны вінаватым паводле артыкула 22.9 часткі другой Адміністрацыйнага кодэксу за выраб і распаўсюд друкаванай прадукцыі.
XS
SM
MD
LG