Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: 8 ахвяраў тэракту


Як найменей 8 пасажыраў мікрааўтобуса загінулі сёньня ў выніку выбуху на паўднёвым усходзе Турэччыны. Пакуль невядома, дзе была закладзеная міна – на шашы, ці ў аўтобусе. Здарэньне адбылося у правінцыі Хакяры, што мяжуе зь Іранам і Іракам. Яшчэ тры пасажыры былі параненыя.

Паводле турэцкіх мэдыяў, паліцыя падазрае ў тэракце баевікоў з Курдзкай рабочай партыі, якія дзейнічаюць у гэтым рэгіёне. Партыя з пачатку 1980-х змагаецца за самакіраваньне ў паўднёва ўсходнім рэгіёне Турэччыны. Але яе ўзброеныя фармаваньні нядаўна абвясьцілі аб замірэньні з турэцкімі ўладамі.
XS
SM
MD
LG