Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка аб'явіць пра свой удзел у выбарах?


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка


Сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка возьме ўдзел у зьезьдзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Раней старшыня ФПБ Леанід Козік заявіў, што яго арганізацыя падтрымае Аляксандра Лукашэнку ў выпадку яго вылучэньня кандыдатам на пасаду кіраўніка краіны.

"Я яшчэ ў сьнежні сказаў, што ФПБ падтрымлівае дзейнага кіраўніка дзяржавы, у траўні - што калі трэба, мы зьбяром і подпісы ў яго падтрымку. Я ведаю Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку шмат гадоў, я сам чалавек ад сахі, ад такарных станка, я слухаю і астатніх прэтэндэнтаў і ня бачу ад іх рэальных спраў ", - сказаў журналістам Л. Козік.

"Няўжо вы думаеце, што я буду агітаваць прафсаюзы за таго, хто проста боўтаецца", - працягнуў ён.
XS
SM
MD
LG