Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане асудзілі праваабаронцу


У Кіргізстане суд вырак праваабаронцу Азімжана Аскарава да пажыцьцёвага зьняволеньня за арганізацыю масавых непарадкаў на поўдні краіны ў чэрвені. Тады ў сутычках паміж кіргізамі і ўзбэкамі загінулі сотні людзей. Аскарава абвінавацілі паводле 10 артыкулаў, у тым ліку ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці і забойстве супрацоўніка міліцыі.

У гэтай жа справе судзілі яшчэ сем чалавек, трое зь іх таксама атрымалі пажыцьцёвыя тэрміны, астатнія – 20 гадоў пазбаўленьня волі. Усе асуджаныя – узбэкі.

Адвакат Нурбек Тактакунаў заявіў, што ў часе сьледзтва абвінавачаных катавалі. Абарона зьбіраецца абскардзіць вырак. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабуюць незалежнага расьсьледаваньня справы.
XS
SM
MD
LG