Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закаева могуць арыштаваць


Польская паліцыя заявіла, што арыштуе лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў Ахмеда Закаева, калі ён прыедзе ў Польшчу на гэтым тыдні. Закаеў, якога Масква лічыць тэрарыстам і якому Вялікая Брытанія дала палітычны прытулак у 2003 годзе, зьбіраецца ўзяць удзел у штогадовым Усясьветным кангрэсе чачэнскага народу ў Польшчы ў чацьвер іпятніцу. Прадстаўнік польскай паліцыі Марыюш Сакалоўскі паведаміў, што Інтэрпол на запыт Расеі выдаў міжнародны ордэр на арышт Закаева. Раней міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Закаеў ня будзе выдадзены Расеі.

Тым часам Закаеў у інтэрвію Радыё Свабода паведаміў, што ён ужо атрымаў візу, каб паехаць у Польшчу. Кангрэс аб’ядноўвае чачэнцаў у выгнаньні, якія маюць на мэце незалежную краіну і якія знаходзяцца ў апазыцыі да Масквы і прамаскоўскага лідэра Рамзана Кадырава.
XS
SM
MD
LG