Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Рэкорд выбарчай кампаніі


У ЗША ўсталяваны новы рэкорд самафінансаваньня выбарчай кампаніі. Мэг Уітман, кандыдатка на губэрнатара штату Каліфорнія ад Рэспубліканскай партыі, паведаміла, што дадае яшчэ 15 мільёнаў даляраў з асабістых сродкаў на правядзеньне сваёй кампаніі. Такім чынам, разам Уітман выдаткавала на гэтыя мэты ўжо 119 мільёнаў даляраў.

Мэг Уітман --- мільярдэрка, адна з былых кіраўнікоў Інтэрнэт-аўкцыёну eBay. Раней рэкорд самафінансаваньня належаў мэру Нью-Ёрку Майклу Блумбэргу, які патраціў на сваю кампанію ў 2009 годзе 108 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG