Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа пачынае візыт у Брытанію


Папа Бэнэдыкт ХУІ пачынае сёньня дзяржаўны візыт у Англію і Шатляндыю. Чатырохдзённая паездка адбудзецца на тле пратэстаў сярод брытанцаў, якія незадаволеныя выказваньнямі дарадцы папы, нямецкага кардынала Вальтэра Касьпера. Ён заявіў, што Вялікая Брытанія нагадвае яму краіну “трэцяга сьвету”, якая дэманструе “агрэсіўны атэізм”. Пазьней Ватыкан паведаміў, што дарадца папы не паедзе ў Вялікую Брытанію з прычыны хваробы.

Напярэдадні візыту ў газэце “Гардыян” быў надрукаваны ліст вядомых брытанскіх грамадзкіх і культурных дзеячоў, якія абвінавацілі папу ў забароне на аборты, адмове прызнаць правы геяў і лесьбіянак, няздольнасьць адлучыць ад царквы сьвятароў-педафілаў.
XS
SM
MD
LG