Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран: 29 чалавек загінулі ў аўтакатастрофе


У Іране ў выніку катастрофы аўтобуса на поўдзень ад Тэгерану загінулі прынамсі 29 чалавек, паведамляе афіцыйнае агенцтва IRNA. 10 чалавек паранена.

Мяркуецца, што прычынай аварыі стала стомленасьць кіроўцы.

Аўтадарогі Ірану лічацца аднымі з найбольш небясьпечных у сьвеце. Штогод у транспартных аварыях гіне каля 20-і тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG