Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Завяршыліся ізраільска-палестынскія перамовы ў Ерусаліме


У Ерусаліме завяршыўся чарговы раўнд ізраільска-палестынскіх перамоваў. Прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу і прэзыдэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас дасягнулі прагрэсу ў пытаньні будаўніцтва габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях, паведаміў спэцыяльны пасланьнік ЗША на Блізкім Усходзе Джордж Мітчэл. На наступным тыдні бакі дамовіліся працягнуць дыялёг на ніжэйшым узроўні.

Беспасярэднія перамовы паміж бакамі аднавіліся на пачатку верасьня ў Вашынгтоне пасьля 20-месячнага перапынку.
XS
SM
MD
LG