Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі яшчэ два тыдні таму сябры АГП распаўсюджвалі на гарадзенскіх рынках праграму лідэра партыі Яраслава Раманчука, іх затрымалі і цяпер абвінавачваюць у тым, што да абвяшчэньня выбараў яны распаўсюджвалі эканамічную праграму свайго лідэра.

Юры Істомін патлумачыў нашаму радыё, што міліцыянты склалі пратакол па артыкуле 9.10 адміністрацыйнага кодэксу РБ за парушэньне заканадаўства пра выбары ў частцы, якая датычыць агітацыі.

Кіраўнік абласной арганізацыі АГП, аднак, ня згодны зь міліцыяй і кажа, што ўлёткі — звычайная праца для прапаганды партыйных ідэй. Юры Істомін не выключае, што пазьбегнуць судовага працэсу за гэта не атрымаецца.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG