Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты Ўсясьветнага банку раяць, як выкарыстаць іх пазыку


Напрамкі выкарыстаньня другой пазыкі Ўсясьветнага банку абмеркавалі намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Леанід Анфімаў, дырэктар аддзелу Ўкраіны, Беларусі і Малдовы Ўсясьветнага банку Марцін Райзэр, пастаянны прадстаўнік Усясьветнага банку ў Беларусі Іван Велеў і экспэрты, паведамляе БЕЛТА.

На сустрэчы абмяркоўваліся вынікі разьвіцьця эканомікі Беларусі ў студзені-жніўні 2010 году, пэрспэктывы супрацоўніцтва Ўсясьветнага банку зь Беларусьсю на 2008-2011 гады і распрацоўка новай стратэгіі, напрамкі выкарыстаньня сродкаў другой пазыкі на мэты разьвіцьця, аказаньне кансультацыйнай дапамогі і правядзеньне аналітычнай працы Ўсясьветнага банку ў Беларусі.

Як паведамілі ў адміністрацыі прэзыдэнта, «бакі прыйшлі да разуменьня па ўзьнятых пытаньнях і дамовіліся аб садзейнічаньні на карысьць разьвіцьця эканомікі Беларусі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG