Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО прапануе Расеі супрацоўніцтва ў СПА


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Размусэн прапанаваў Расеі прыняць удзел у саміце Паўночнаатлянтычнага альянсу, які пройдзе ў лістападзе ў Лісабоне.

Паводле Размусэна, адным з ключавых пытаньняў, якія будуць абмяркоўвацца на сустрэчы лідэраў краінаў НАТО, стане супрацьракетная абарона. Генэральны сакратар альянсу ізноў пацьвердзіў, што НАТО гатовае прапанаваць Расеі супрацоўніцтва ў гэтай галіне.

На наступным тыдні ў Вашынгтоне павінна адбыцца паседжаньне Рады Расея-НАТО на ўзроўні міністраў замежных спраў. Сёньня ў сталіцы Злучаных Штатаў праходзіць першая за пяць гадоў сустрэча міністраў абароны расеі і ЗША.
XS
SM
MD
LG