Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хаты з цэнтру Гомелю адступаюць з боем


Хата на Тэльмана, 11. Увесь квартал — у плянах на знос.
Хата на Тэльмана, 11. Увесь квартал — у плянах на знос.
Гомельскія гарадзкія ўлады распачалі чарговы канфлікт з уладальнікамі прыватных дамоў. Гэтым разам з жыхарамі, якія жывуць на вуліцах Кніжнай і Тэльмана.

Тут на сямі сотках гарвыканкам наважыўся зьмясьціць 2 дзевяціпавярховыя жылыя дамы так званай спажывецкай якасьці. Дзеля гэтага плянуецца зьнесьці 8 жылых дамоў, у якіх ёсьць і па два гаспадары.

Cпадарыня Алена з прыватнага дому № 13: «Мы пабудавалі новы дом — усё ўзаконена. Акт на зямлю ў пажыцьцёвае валоданьне сказалі зрабіць — мы зрабілі. Што ж я паеду з гэтага дому ў цэнтры ў трохпакаёўку ці ў пасёлак Новае Жыцьцё? Дык няхай яны самі будуюць дом у Новым Жыцьці. Мы катэгарычна супраць зносу!»
Мы пабудавалі новы дом — усё ўзаконена. Акт на зямлю ў пажыцьцёвае валоданьне сказалі зрабіць — мы зрабілі… Мы катэгарычна супраць зносу!


Яшчэ восем гадоў таму па сутнасьці ўсе ўладальнікі прыватных дамоў гатовыя былі перасяляцца на вуліцу Артылерыйскую, дзе будаваўся шматпавярховік. Аднак улады нечакана спынілі перасяленьне. Пасьля гэтага палавіна прыватнікаў пабудавалі альбо рэканструявалі свае дамы. Цяпер ім зноў прапануюць адсяленьне.

Каб схіліць прыватнікаў на такі крок, да іх прыйшоў прадстаўнік заказчыка, дырэктар ААТ «ЦэнтрЛізінг» Канстанцін Царкоў:

«Мая задача — давесьці гэтыя дакумэнты да вас. Забраць потым гэтыя дакумэнты і завезьці ў праектны інстытут „Гомельгіпразем“, каб яны рыхтавалі гэтыя дакумэнты для кожнага з вас».

Раздача дакумэнтаў на знос.

Падрыхтаваць зямельна-кадастравую дакумэнтацыю на адсяленьне прапанаваў у красавіку цяпер ужо былы першы намесьнік старшыні гарвыканкаму Сяргей Кавалёў. Па ўсім відаць, ацэнка кошту дамоў зроблена без уліку рамонту й рэканструкцыі. Гэта выклікае яшчэ больш незадавальненьня тых уласьнікаў, хто ўклаў сродкі ў свае домаўладаньні.

Некаторыя прыватнікі, якія маюць старэнькія дамкі, ня супраць перасяліцца, але не на ўскраіну гораду. Жыць далей у такіх умовах яны ня могуць, а будавацца ім тут не дазваляюць.

Cпадарыня Аксана: «Я 15 гадоў дамагалася дазволу на будаўніцтва капітальнага дому, але да гэтага часу яго не далі. Забараняюць будавацца. Усюды прадстаўнікі ўлады кажуць, што тут сапраўды будзе дзяржаўная будоўля. Я не магу пабудавацца. І жыць на прыпынку на Тэльмана, 11, як тут раней быў прыпынак, я таксама не магу.


Пад знос на вуліцы Кніжнай трапляе й рэканструяваны дом гарадзкога каардынатара створанай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Кастуся Жукоўскага:

«Наш раён — з шэсьцьдзесят сёмага году — пад знос, і ўсё вісіць у паветры. Нам дазволілі рэканструкцыю, і мы дом амаль рэканструявалі. А што чарговы раз будуць зносіць, даведаўся месяц таму. Тут справа ў тым, што я ніхто, і завуць мяне ніяк — у мяне няма прыватнай уласнасьці на зямлю. Дзяржава не дае прыватнай уласнасьці на зямлю. Усё! Забірай свой дом і ідзі да дзядзькі Пеці».

Падобны канфлікт усчаўся й на вуліцы Барыкіна, дзе гарадзкія ўлады вырашылі пашырыць праезную частку за кошт прыватнага сэктару.

Высотны Гомель наступае на аднапавярховы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG