Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя: парлямэнт павялічыў пэнсійны ўзрост


Францускі парлямэнт ухваліў сёньня пэнсійную рэформу, паводле якой пэнсійны ўзрост у краіне мае павялічыцца з 60-і да 62-х гадоў.

Раней прафсаюзы правялі супраць плянаванага законапраекту масавыя акцыі пратэсту. Афіцыйны Парыж сьцьвярджае, што бяз гэтага кроку Францыя ня здолее пераадолець праблемы бюджэтнага дэфіцыту.

У кастрычніку дакумэнт паступіць на разгляд францускага Сэнату. Урад спадзяецца, што прэзыдэнт здолее падпісаць пастанову ў лістападзе.
XS
SM
MD
LG