Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэлегацыя ЭП шакаваная правапарушэньнямі ў Расеі


"Нас шакавала цынічнае і жорсткае парушэньне асноўных правоў чалавека аўтарытарна-паліцэйскай уладай Расеі", – заявілі чальцы Эўрапарлямэнту, якія нядаўна наведалі Маскву і Паўночны Каўказ у складзе так-званай "бэсланскай дэлегацыі".

Дэлегаты папрысутнічалі на месцы тэракту ў Бэслане, на судовым разглядзе спраў былых ачольнікаў холдынгу “Юкос”Хадаркоўскага і Лебедзева, а таксама пры разгоне акцыі апазыцыі ў Маскве.

Прадстаўніца Латвіі ў Эўрапарлямэнце Лайма Эндрыкенэ заявіла, што, паводле яе назіраньняў, судзьдзі і сьледчыя па справе Хадаркоўскага ціснуць на сьведкаў. Яна дадала, што згаданыя праблемы ў Расеі будуць паднятыя на парадку дня восеньскай сэсіі Эўрапарлямэнту.

XS
SM
MD
LG