Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пухавіцкім раёне грузавыя цягнікі зьбілі 27 кароў


Уначы 14 верасьня на 421-м кілямэтры перагону Пухавічы — Талька, побач зь вёскай Блужа двума грузавымі цягнікамі было зьбіта 27 кароў, перадае БелаПАН.

Як паведаміў прэсавы сакратар упраўленьня ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандар Марчанка, рух цягнікоў быў спынены на гадзіну. Зараз праводзіцца праверка. Вядома, што жывёла належала аднаму зь сельгаспрадпрыемстваў, выпас статку з 200 кароў ажыцьцяўляўся трыма пастухамі на адлегласьці пяцi кілямэтраў ад чыгункі пры дапамозе электрапастуха.
XS
SM
MD
LG