Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржкантроль патрабуе сьпісы праваабаронцаў


Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Цэнтар правоў чалавека» Раіса Міхайлоўская адмовілася прадставіць правяраючым зь Дзяржкантролю сьпісы актывістаў арганізацыі.

Міхаўлоўская: «Нас ужо некалькі дзён правяраюць, аднесьлі да высокай катэгорыі рызыкі, хаця гэта не камэрцыйная арганізацыя, а грамадзкая, мы гаспадарчай дзейнасьцю не займаемся».

Паводле праваабаронцы, яна прадставіла правяраючым усе дакумэнты, якія звычайна прадстаўляюць рэгіструючым органам, а што да патрабаваньня прадставіць сьпісы ўдзельнікаў арганізацыі, то яна лічыць гэта незаконным:

«Людзі ахвяруюць на нашы статутныя мэты, на арэнду офісу і, магчыма, ня ўсе зь іх хочуць афішаваць сваю дзейнасьць у нас. Баюся, што на іх будуць ціснуць. Не выключаю, што гэта зьвязана з будучымі прэзыдэнцкімі выбарамі».

Да 2008 году праваабарончай арганізацыяй «Цэнтар правоў чалавека» кіравала адвакат Вера Страмкоўская, якая зьехала за мяжу па сямейных абставінах.
XS
SM
MD
LG