Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Парыж ня згодны з Эўракамісіяй


Парыж рэзка адрэагаваў на крытыку Эўрапейскай камісіі адносна нядаўняй дэпартацыі з Францыі сотняў румынскіх і баўгарскіх цыганоў. Напярэдадні сябра Эўрапейскай камісіі Вівіян Рэдынг назвала дзеяньні францускіх уладаў «ганебнымі» і выказала пагрозу Францыі судовым перасьледам.

Міністар францускага ўраду ў справах Эўразьвязу П'ер Лялюш адрынуў абвінавачаньні і назваў «вельмі грубай памылкай» параўнаньне Рэдзінг цяперашніх падзеяў з масавым перасьледам цыганоў і габрэяў у часы Другой усясьветнай вайны. Парыж таксама заклікае Эўрапейскую камісію пазьбягаць «няплённага супрацьстаяньня» і пачаць зь ім дыялёг.
XS
SM
MD
LG