Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ён павінен быць пажыцьцёвым прэзыдэнтам, як у арабскіх краінах”


«Ці памятаеце, за каго галасавалі на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах? Ці будзеце галасаваць гэтаксама і цяпер?» Адказвалі жыхары Магілёва.

Спадарыня сталага веку: «За Лукашэнку не галасавала. За каго — ня памятаю. І сёлета ня буду. Ягоных канкурэнтаў я ня ведаю. Я яшчэ ня ведаю, за каго буду галасаваць. Няма руху такога, каб было ўсё добра. Усё дарагое. Кватэра дужа дарагая, а пэнсіі ў нас дужа маленькія».

Спадар: «Я летась не галасаваў. Я ад вас упершыню чую, што выбары адбудуцца 19 сьнежня. Яны ж у лютым павінны быць. Цана на нафту, цана газу — вось гэта?»

Карэспандэнт: «А за Лукашэнку ці будзеце галасаваць?»

Спадар: «Я ня ведаю нават. Наўрад ці. Што ён мне добрага зрабіў?»

Спадар: «А я на выбары не хадзіў зусім».

Карэспандэнт: «А гэтым разам?»

Спадар: «Таксама не пайду. Не хачу ісьці, бо бессэнсоўна».

Спадар: «Я ня памятаю ўжо. Напэўна, не хадзіў нават. А цяпер я нават не знаёмы з кандыдатурамі. Па-мойму, іх і няма, гэтых кандыдатур. Пайду, напэўна. Пагляджу, якія кандыдатуры будуць. Можа, за каго й прагаласую, толькі толку ніякага ня будзе».

Спадар: «Я не галасую. Ну, не галасую, і ўсё. Ад мяне не залежыць, будуць яны, ці адбудуцца, ці не. Ад нашага насельніцтва мала што залежыць. Гэта адназначна».

Спадар сталага веку (былы партыец, паходжаньнем з Іраку): «Канечне, за прэзыдэнта. І ўсё жыцьцё за Лукашэнку. Гэта велічны чалавек. Ён павінен быць пажыцьцёвым прэзыдэнтам, як у арабскіх краінах».

Спадар: «Ня памятаю. Не запомніў, напэўна».

Карэспандэнт: «А сёлета мо ведаеце, за каго будзеце галасаваць?»

Спадар: «Яшчэ ня ведаю».

Спадарыня: «За Лукашэнку. І буду надалей галасаваць за яго. Мяне задавальняе тая палітыка, якую ён праводзіць, і я не прыслухоўваюся да ўсіх гэтых расейскіх каналаў. Хто, акрамя яго, яшчэ ёсьць? Я такіх ня ведаю. Тое, што яны дрэнна працуюць, — гэта дакладна».

Спадар: «Ні за кога наагул. Супраць усіх».

Карэспандэнт: «А на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах?»

Спадар: «Напэўна, таксама супраць усіх. Пазыцыя ў мяне такая — супраць усіх, і ўсё».

Спадар: «Я наагул ні за кога. Супраць усіх. Няма выбару. Лукашэнка і клоўны».

Спадарыня: «Канечне, за прэзыдэнта. І цяпер абавязкова за яго. Яго дужа паважаю, і мне падабаецца ягоная праграма».

Спадарыня сталага веку: «Я наагул не галасавала. Цяпер жа я яшчэ ня ведаю прэтэндэнтаў».

Спадар: «Ай, я й ня памятаю. А пра цяперашнія я яшчэ й ня думаў. Я абыякавы наагул да гэтага ўсяго».

XS
SM
MD
LG