Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закаева могуць затрымаць


Пракуратура Польшчы выдала дадатковы ордэр на затрыманьне кіраўніка ўраду непрызнанай Рэспублікі Ічкерыя Ахмеда Закаева, які, як чакалася, зьбіраўся прыехаць у Варшаву на Ўсясьветны кангрэс чачэнскага народу. Пра гэта паведаміў прадстаўнік галоўнага камэнданта паліцыі Марыюш Сакалоўскі і патлумачыў, што міжнародны ордэр абавязвае ўсе дзяржавы, якія ўваходзяць у Інтэрпол, зрабіць захады для затрыманьня дадзенай асобы.

Аднак магчымае затрыманьне Закаева не азначае, што ён будзе выдадзены Расеі, якая гэтага запатрабавала ад Варшавы. Раней у тэлеінтэрвію міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Польшча ня выдасьць Закаева Расеі, бо гэта кампэтэнцыя Вялікай Брытаніі, якая дала яму палітычны прытулак.

У прымесьці Варшавы з 16 да 18 верасьня будзе адбывацца Ўсясьветны кангрэс чачэнскага народу. Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што правядзеньне кангрэсу мае на мэце разгойдваньне сытуацыі на Паўночным Каўказе.
XS
SM
MD
LG