Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмарш Расеі ў ПАРЭ


Расейскія прадстаўнікі ня будуць удзельнічаць у паседжаньні камісіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў юрыдычных пытаньнях і правах чалавека, якое адбудзецца ў Тбілісі 16 – 17 верасьня. Такое рашэньне прынятае на знак пратэсту супраць забароны грузінскімі уладамі на ўезд у краіну аднаго з сяброў расейскай дэлегацыі – дэпутата Дзярждумы Сяргея Маркава. Пра гэта паведаміў старшыня думскага камітэту ў міжнародных справах Канстанцін Касачоў.

Раней кіраўніцтва Грузіі папярэдзіла, што візы ня будуць выдавацца тым, хто парушыў грузінскі закон «Аб акупаваных тэрыторыях», гэта значыць, наведваў Абхазію і Паўднёвую Асэтыю без дазволу Тбілісі.

XS
SM
MD
LG