Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці, якая 16-га дня кожнага месяца праводзілася на Кастрычніцкай плошчы, у чацьвер пройдзе каля касьцёла Сьвятога Язэпа.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.

Пачаць акцыю мяркуецца а 19-й гадзіне.

Ад 16 верасьня акцыі за вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа вернікам будуць адбывацца штодзённа. І пасьля тых, хто а 18-й гадзіне моліцца за касьцёл, кожны дзень а 19-й тут будуць зьбірацца неабыякавыя беларусы, у тым ліку з партрэтамі зьніклых, з партрэтам Алега Бябеніна.

Вернікі і грамадзкія актывісты неаднойчы ўздымалі перад уладамі пытаньне аб вяртаньні касьцёла Сьвятога Язэпа. Пяць гадоў штодня адбываюцца малітвы за вяртаньне касьцёла. Аднак улады не сьпяшаюцца перадаваць сьвятыню вернікам. Наадварот, згодна з плянамі Менгарвыканкаму, будынак павінен быць прыстасаваны пад гасьцінічны комплекс і аб’екты гандлёва-побытавага прызначэньня.
XS
SM
MD
LG