Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ерусалім: перамовы працягваюцца


У Ерусаліме сёньня працягваюцца ізраільска-палестынскія перамовы, пасярэднікам на якіх выступае дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан. Яна паведаміла, што бакі пачалі абмяркоўваць галоўныя пытаньні мірнага ўрэгуляваньня.

Новы раўнд перамоваў паміж прэм'ер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу і кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам пачаўся ў аўторак на эгіпецкім курорце Шарм-аш-Шэйх.

Галоўнай праблемай нязгоды паміж бакамі застаецца будаўніцтва ў габрэйскіх паселішчах на Заходнім беразе Ярдану. Тэрмін мараторыю на іх пашырэньне канчаецца пры канцы верасьня, і Ізраіль ня хоча яго працягваць. Палестынцы ў гэтым зьвязку пагражаюць выйсьці зь перамоваў.
XS
SM
MD
LG