Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нас чакае дынамічная кампанія з не да канца прадказальным вынікам”


Уладзімер Кара-Мурза
Уладзімер Кара-Мурза
Спэцыфіку маючай адбыцца выбарчай кампаніі абмяркоўваюць аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Ўладзімер Кара-Мурза, былы старшыня Вярхоўнага савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч, лідэр партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін і палітычным аналітыкам і супрацоўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Аляксей Васількоў і Павал Шарамет, стваральнік сайту "Беларускі партызан”.

Кара-Мурза: У чым, па-вашаму, спэцыфіка маючай адбыцца выбарчай кампаніі?

Станіслаў Шушкевіч:
Вы ведаеце, спэыфікі ніякай няма, па-мойму, яна ідзе па старой партытуры. То бок, у нас ўзначальвае выбарчую камісію жанчына, якая спачатку незаконна заняла гэты пост, яе не прызначаў парлямэнт, а прызначыў зноў абраны прэзыдэнт у парушэньне нашых законаў і канстытуцыі. І з той пары ні адно з мерапрыемстваў, якое яна правяла, не прызнала Эўропа, цывілізаваныя краіны, дэмакратычныя краіны. Так што да гэтага часу ў нас была апэрацыя, калі назіральнікі эўрапейскія пераканваліся, што падліку галасоў няма. Па-мойму, зараз намячаецца выкананьне таго ж старога творы па старых нотах.


Кара-Мурза:
Як у Беларусі вызначаецца дата прэзыдэнцкіх выбараў?

Аляксей Васількоў:
У Беларусі прэзыдэнцкія выбары прызначаюцца парлямэнтам, і ў Канстытуцыі выразна замацаваны крайні тэрмін прызначэньня выбараў. Прызначаныя яны былі крыху раней крайняга тэрміну, што ў прынцыпе дастаткова лягічна. Навошта цягнуць да апошняга?


Кара-Мурза: Якія тыповыя парушэньні, якія звычайна фіксуюцца падчас выбарчай кампаніі ў Беларусі?



Сяргей Калякін:
Самае галоўнае не парушэньні, самае галоўнае – абсалютная непразрыстасьць працэсу падліку галасоў і немагчымасьць кантролю за тым, што адбываецца падчас датэрміновага галасаваньня, пяць дзён, калі прыблізна 30-35% насельніцтва Беларусі галасуе, што складае практычна палову тых, хто прымае ўдзел у галасаваньні. Гэтыя скрыні абсалютна бескантрольныя, таму гаварыць аб тым, што на самой справе было ў выбарчых скрынях, якое волевыяўленьне выбаршчыкаў, мы ня можам. Гэтага ня могуць сказаць ні назіральнікі нацыянальныя, ні міжнародныя назіральнікі. Тое ж тычыцца падліку галасоў падчас самога дня галасаваньня, калі не дапускаюцца да таго, каб бачыць, што на самой справе знаходзіцца ў бюлетэнях ні міжнародныя назіральнікі, ні нацыянальныя назіральнікі. У прынцыпе выбары – гэта вельмі складаны працэс. Ён складаецца ня толькі з працэсу апусканьня бюлетэняў у скрыню. Тут цэлы комплекс пытаньняў – свабода слова, свабода інфармацыі, свабода сходаў, свабода дзейнасьці грамадзкіх аб'яднаньняў і палітычных партый. Усё гэта адсутнічае ў Беларусі, таму гаварыць у Беларусі пра свабодныя выбары, аб свабодным волевыяўленьні грамадзянаў проста нельга.

Кара-Мурза: Павел Шарамет, расейскі журналіст, стваральнік сайту "Беларускі партызан", чакае вострай перадвыбарнай барацьбы.

Павел Шарамет:
Гэта будуць самыя цяжкія выбары для прэзыдэнта Лукашэнкі. І тое, што ён даў ўсяго тры месяцы апанэнтам на падрыхтоўку да гэтых выбараў, то, што вакол даты прэзыдэнцкіх выбараў было так шмат чутак, размоваў і нават паведамленьняў аб тым, што гэтыя выбары могуць перанесьці на пэўны тэрмін, сьведчыць аб тым, што беларускі лідэр нэрвуецца, не ўпэўнены ў сабе. І дадзеныя сацыялягічных апытаньняў паказваюць, што ўпершыню за 16 гадоў напярэдадні буйной выбарчай кампаніі яго рэйтынг ня толькі не расьце, але нават падае, зараз вагаецца ў раёне 30%. Пры гэтым палова апытаных, і нават крыху больш, гатовыя прагаласаваць за любога новага іншага кандыдата. Многае залежыць ад таго, ці зьявіцца адзіны кандыдат ад апазыцыі, многае будзе залежаць ад Расеі, ці пашле яна беларускай апазыцыі нейкі ясны выразны сыгнал аб падтрымцы або прамаўчыць, як заўсёды гэта бывала, і тады маўчаньне будзе інтэрпрэтаванае на карысьць Лукашэнкі. Але ў любым выпадку нас чакае вельмі дынамічная кампанія, кампанія з вялікай колькасьцю скандалаў, і ўпершыню за многія гады з не да канца прадказальным вынікам.

Слухаць праграму цалкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG