Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польшча ня выдасьць Закаева


У чацьвер у навакольлі Варшавы адбудзецца Ўсясьветны кангрэс чачэнскага народу, у якім, сярод іншых, зьбіраецца ўзяць удзел адзін зь лідэраў чачэнскіх сэпаратыстаў Ахмед Закаеў. У зьвязку з гэтым амбасадар Расеі ў Варшаве Аляксандар Аляксееў заявіў, што Масква будзе дамагацца выдачы Закаева, якога расейскія ўлады абвінавачваюць у тэрарызьме.

У адказ у праграме польскага тэлеканалу TVN24 міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Польшча ня выдасьць Закаева, а Расея павінна зьвяртацца да Вялікай Брытаніі, якая дала яму палітычны прытулак.

Тым часам Міністэрства замежных справаў Польшчы паведаміла, што няма ніякіх фармальных прычынаў, каб не пусьціць Закаева на польскую тэрыторыю. Ведамства адзначае, што Польшча зьяўляецца дэмакратычнай краінай, і на яе тэрыторыі могуць праводзіцца самыя розныя зьезды, але дэпутатам польскага парляэнту, запрошаным на кангрэс, удзельнічаць у ім ня раіць.
XS
SM
MD
LG